Гэта цікава:

Мовы сьвету


 Мы зробім для Вас:

Тэхнічны пераклад
Гэты тып перакладу вымагае дакладнасьці, перадачы ўсіх дэталяў зыходнага тэксту, у ім зьмены тэксту перакладчыкам недапушчальныя. Так перекладаюцца інструкцыі да абсталяваньня, кантракты, спэцыфікацыі, каталёгі і г.д. Мы выконваем пераклад тэкстаў, захаваных у файлах любога фармату.

Літаратурны пераклад
Некаторыя тэксты нельга перакладаць літаральна, напрыклад, гандлёвыя маркі, рэклямныя буклеты, слоганы, прэзэнтацыі, PR-тэксты. У іх часта сустракаюцца гульня словаў, афарызмы, прымаўкі. Яны накіраваныя на канкрэтную аўдыторыю. Часта тое, што ёсьць відавочным іншаземцу (назва тэлепраграмы, імёны палітыкаў, літаратурныя героі), зусім невядома нашаму чытачу. Мы можам прапанаваць шэраг варыянтаў перакладу (гандлёвыя маркі, рэклямныя лёзунгі і інш.), і замоўца мае магчымасьць выбару.

Экспрэс-пераклад
Мы выконваем тэрміновыя пераклады, а таксама пераклады ў выходныя ды сьвяточныя дні. Мы можам перакладаць Вашую бягучую карэспандэнцыю з замежнымі партнэрамі - пераклад ліста звычайна выконваецца цягам гадзіны пасьля атрыманьня па e-mail.

Вусны пераклад
Нашыя перакладчыкі маюць пэўны досьвед перакладу на перамовах, канфэрэнцыях, сэмінарах і г.д. Для сустрэч, прысьвечаных абмеркаваньню вузкаспэцыяльных тэмаў, вельмі карысна загадзя перадаць нам матэрыялы ў пісьмовым выглядзе, каб перакладчык меў мажлівасць падрыхтавацца.

Пераклад вэб-сайтаў
Калі ў Вашай кампаніі ёсьць замежныя партнэры, Вам неабходна мець вэб-сайт, прынамсі, на ангельскай мове. Мы выконваем пераклады, якія захоўваюць усе адметнасці афармлення зыходнага сайту, улучна з перакладам элемэнтаў інтэрфэйсу і графікі. Да таго ж, мы зьдзяйсьняем падтрымку сайтаў, г.зн. выконваем апэратыўныя пераклады дадаткаў і зьменаў да іх.

Лакалізацыя
Практычна ў любой галіне выкарыстоўваецца спэцыфічнае праграмные забеспячэньне - ад кіраваньня прамысловай лініяй да аналізу геалягічных дадзеных. Амаль заўжды гэтыя праграмы не (бела-)русіфікаваныя. Магчымасьць убачыць на экране словы на (бела-)рускай мове падвышае каэфіцыент карыснага дзеяньня карыстальнікаў і скарачае выдаткі на іхнае навучаньне. Лякалізаваць (г.зн. "перакласьці") такія праграмы каштуе адносна няшмат, а Вы атрымаеце адчувальны эканамічны эфэкт.

Рэдагаваньне, літаратурная апрацоўка і ўнясеньне зьменаў у пераклады
У вас ёсьць "сыры" пераклад? Мы дапаможам яго адрэдагаваць. Рэзюмэ або профіль кампаніі мусяць быць перакладзеныя з улікам адметнасьцяў той краіны, для якой угатаваны такі пераклад.

Мы можам унесьці зьмены/дадаткі ў пераклад, выкананы іншымі перакладчыкамі.

Аўдыё/відэа
Мы выканаем пераклад тэкстаў з аўдыё-/відэакасэт і CD-дыскаў. Пераклад будзе зроблены ў пісьмовым выглядзе (у т.л. у выглядзе скрыпта).

Бюро переводов
Бюро переводов

ГАЛОЎНАЯ

ПАСЛУГІ

ТАРЫФЫ

УМОВЫ АПЛАТЫ

ЗАМОВІЦЬ ЗАРАЗ!

СЛОЎНІКІ

ПЕРАКЛАДЧЫКАМ (анкета)

E-MAIL:

perevodchiki@tut.by

 

Наша гасьцёўня

 © Мінск, Беларусь 2003-2005 perevodchiki@tut.by 

Rating All.BY

 

Hosted by uCoz